Туров.jpg

Амаль у сярэдзіне трасы, якая нясе нафтавай струмень з усходу на захад, у самым сэрцы беларускага Палесся размешчана НПС «Тураў», уведзеная ў эксплуатацыю 29 чэрвеня 1967 года і ужо тады часткова ўкамплектаваная абслуговым персаналам галоўным чынам з мясцовых жыхароў вёскі Верасніца і гарпасёлка Тураў. Яны здолелі ў глухім багністым Палескім кутку стварыць не толькі высокатэхналагічнае прадпрыемства, але і станцыйны комплекс з жылым мястэчкам, мабыць, самым утульным сярод філіялаў прадпрыемства. Тураўчане, выконваючы ўсе тэхналагічныя заданні, з душой ставяцца і да ўпарадкаванасці тэрыторыі, выяўляючы фантазію пры ўпрыгожанні станцыі і жылпасёлка.

У склад філіяла «НПС Тураў» уваходзяць:

  • аварыйна-аднаўленчая служба
  • электратэхнічная служба
  • механа-тэхналагічная служба
  • служба КВПіА
  • служба сувязі.

Вверх