Стабільная і дынамічная праца ААТ «Гомельтранснафта Дружба» мажлівая дзякуючы паслядоўнай рэалізацыі праграмы тэхнічнага перааснашчэння прадпрыемства. Мадэрнізацыя вытворчых аб'ектаў накіравана на падвышэнне ўзроўню іх тэхнічнай надзейнасці, што забяспечвае гарантаваную транспартацыю нафты з выкананнем усіх нормаў прамысловай, пажарнай і экалагічнай бяспецы.

Будаванне і рэканструкцыя аб'ектаў прадпрыемства вядуцца з выкарыстаннем экалагічна бяспечных тэхналогій, што забяспечваюць эканомнае выдаткаванне сыравіны, матэрыялаў і энерганосьбітаў.

За 2018 год уведзеныя ў эксплуатацыю 35 аб'ектаў лінейнай і станцыйнай часткі нафтаправода. Завершаныя работы патакіх буйных праектах, як рэканструкцыя тэхналагічных трубаправодаў і замыкальнай арматуры сістэмы згладжвання хваль ціску «Аркрон-1000» 1-й і 2-й насосных станцыяў НПС «Гомель», мадэрнізацыя пераходу магістральнага нафтаправода «Мазыр – Брэст» на перасячэнні з чыгункай (282км+415м), рэканструкцыя падводнага пераходу магістральнага нафтаправода «Мазыр – Брэст» праз раку Сцвігу з заменай труб.

Распрацавана праграма інвестыцыйнага развіцця ААТ «Гомельтранснафта Дружба» на 2019–2021 гады, выдаткі па якой складуць каля 197 млн долараў ЗША. Прыярытэты развіцця прадпрыемства ў кароткатэрміновай перспектыве агучаны на сустрэчы з кіраўніцтвам ПАТ «Транснафта». У якасці асноўных накірункаў інвестыцыйнай палітыкі на 2019 год вызначаны наступныя:

  • замена пляцовак лінейнай часткі працягласцю больш за 50 км, вызначаных па выніках унутрытрубнай дыягностыкі АТ «Транснафта Дыяскан», выдаткі складуць 27 млн долараў ЗША;

2.1-планы_развития-1-min.jpg

  • рэканструкцыя рэзервуарнага парку дзеля скарачэння натуральнага змяншэння нафты (плануецца рэканструкцыя 10 рэзервуараў агульным коштам 21 млн долараў ЗША);

2.1-планы_развития-2-min.jpg

  • ажыццяўленне комплексу энергазберагальных мерапрыемстваў на аснове рэкамендацый ТАА «НДІ Транснафта» на агульную суму 10 млн долараў ЗША.

Вверх