1.12-общая_информация-min.jpg

ААТ «Гомельтранснафта Дружба» – магістральны нафтаправод, які ўяўляе сабою складаную тэхнічную сістэму. Прадпрыемства ўжыццяўляе перапампоўку нафты, што паступае з расійскай часткі нафтаправода «Дружба» у кірунку краін Заходняй і Ўсходняй Еўропы, забяспечвае вуглевадароднай сыравінай беларускую нафтахімію. У 2018 годзе прадпрыемствам прапампавана 60,4 мільёна тон нафты, з іх 58,8 мільёна тон – пастаўкі з Расійскай Федэрацыі, што складае каля чвэрці нафтаэкспарта краіны.

Кіруючыся тэндэнцыям развіцця сусветнага рынку нафты і нафтапрадуктаў, ААТ «Гомельтранснафта Дружба» імкнецца да падтрымання канкурэнтаздольнасці ў пастаўках нафты на рынак Рэспублікі Беларусь і ў краіны Еўропы і робіць акцэнт на тэхналагічнай і эканамічнай прывабнасці сваіх паслуг.

Прадпрыемства ажыццяўляе планамерную мадэрнізацыю вытворчых магутнасцяў. За 2018 год уведзены ў эксплуатацыю 35 аб'ектаў лінейнай і станцыйнай часткі нафтаправода.

Распрацавана праграма інвестыцыйнага развіцця ААТ «Гомельтранснафта Дружба» на 2019–2021 гады, выдаткі па якой складуць каля 197 млн долараў ЗША. Прыярытэты развіцця прадпрыемства ў кароткатэрміновай перспектыве агучаны на сустрэчы з кіраўніцтвам ПАТ «Транснафта». У якасці асноўных накірункаў інвестыцыйнай палітыкі на 2019 год вызначаны наступныя:

– замена пляцовак лінейнай часткі працягласцю больш за 50 км, вызначаных па выніках унутрытрубнай дыягностыкі АТ «Транснафта Диаскан», выдаткі складуць 27 млн долараў ЗША;

– рэканструкцыя рэзервуарнага парку дзеля скарачэння натуральнага змяншэння нафты (плануецца рэканструкцыя 10 рэзервуараў агульным коштам 21 млн долараў ЗША);

– ажыццяўленне комплексу энергаашчадных мерапрыемстваў на аснове рэкамендацый ТАА «НДІ Транснафта» на агульную суму 10 млн долараў ЗША.

Такім чынам, беларускі партнёр найважнай галіны Расіі няўхільна выконвае ўмовы супрацоўніцтва, забяспечваючы тэхналагічную перспектыву экспарту вуглевадароднай сыравіны. Аўтарытэт ААТ «Гомельтранснафта Дружба» у сферы транспартавання нафты пацвярджаецца таксама дзякуючы выкананню міжнародных патрабаванняў у вобласці прамысловай і экалагічнай бяспецы. На прадпрыемстве ўкаранёна сістэма кіравання аховай працы СТБ 18001-2009, функцыянуе сістэма менеджменту якасці транспартавання нафты ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001-2015, сістэма энергетычнага менеджменту СТБ ISO 50001-2013 і сістэма кіравання навакольным асяроддзем ISO-14001.

Адпаведнасць сусветным стандартам патрабуе задзейнічання кваліфікаванага персаналу з высокай ступенню інтэлектуальнага патэнцыялу. З 2007 года працаўнікі ААТ «Гомельтранснафта Дружба» бяруць удзел у міжнародным конкурсе «Лепшы па прафесіі», мэту якога – спрыянне развіццю дзелавых і нефармальных сувязяў паміж нафтаправодчыкамi. У спаборніцтве з наймоцнымі спецыялістамі з найбуйных нацыянальных нафтаправодных кампаній прадстаўнікі ААТ «Гомельтранснафта Дружба» стабільна займаюць прызавыя месцы, што сведчыць пра эфектыўнасць сістэмы прафесійнага развіцця персаналу, укаранёнай на прадпрыемстве.


Вверх