/by/ustoychivoe-razvitie/sistema-energeticheskogo-menedzhmenta/

4.5-сэм-21-min.jpg

Падвышэнне энергаэфектыўнасці функцыявання пляцовак нафтаправода за кошт сістэмнага падыходу да энергазахавання паліўна-энергетычных рэсурсаў разглядаецца як актуальны кірунак развіцця прадпрыемства. Дзеля дасягнення максімальнай эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў у кастрычніку 2015 года ў ААТ «Гомельтранснафта Дружба» укаранёна сістэма энергетычнага менеджменту. Асноўнымі з перавагаў укаранення сістэмы з'яўляюцца магчымасці больш рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, сістэмны падыход да энергазахавання, што дазваляе прымаць больш эфектыўныя вырашэннi на падставе аналізу статыстычных i фактычных дадзеных. У снежні 2015 года, па выніках сертыфікацыйнага аўдыту сістэмы энергетычнага менеджменту, атрыманы сертыфікат адпаведнасці, які сведчыць, што ўкаранёная сістэма энергетычнага менеджменту ў адносінах да транспартавання нафты па нафтаправодах адпавядае патрабаванням СТБ ISO 50001-2013.

У ААТ распрацавана і ўведзена ў дзеянне Энергетычная Палітыка, што адлюстроўвае стратэгію арганізацыі ў вобласці энергетычнага менеджменту, якая змяшчае забавязанні кіраўніцтва пра адпаведнасць патрабаванням, сталаму падвышэнню дзейснасці. Рэалізацыя Энергетычнай Палітыкі ўжыццяўляецца праз дасягненне ўсталяваных мэт і задачаў у вобласці энергетычнага менеджменту.

У звязку з сканчэннем тэрміну дзеяння сертыфіката адпаведнасці ў лістападзе 2018 год спецыялістамі Дзяржаўнага прадпрыемства «Гомельскі ЦСМС» супольна з прадстаўнікамі Гомельскага абласнога управы па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў праведзены паўторны сертыфікацыйны аўдыт сістэмы энергетычнага менеджменту ў адносінах да транспартавання нафты па нафтаправодах ААТ «Гомельтранснафта Дружба» на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 50001-2013. Па яго выніках дзейная на прадпрыемстве сістэма энергетычнага менеджменту прызнана выніковай і адпаведнай патрабаванням СТБ ISO 50001-2013.

Вверх