1.12-общая_информация-min.jpg

ААТ «Гомельтранснафта Дружба» – магістральны нафтавод, які ўяўляе сабою складаную тэхнічную сістэму. Прадпрыемства ажыццяўляе перапампоўку нафты, што паступае з расійскай часткі нафтавода «Дружба» у накіраванні краін Заходняй і Усходняй Еўропы, забяспечвае вуглевадароднай сыравінай беларускую нафтахімію, здзяйсняе транспартаванне нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі.

ААТ «Гомельтранснафта Дружба» забяспечвае функцыяванне парадку 1447 кіламетраў нафтавай магістралі, што залучае ў сябе магістральныя нафтаправоды дыяметрамі 1020, 820, 720, 630 і 530 мм. Усяго ў аднаніткавым вылічэнні прадпрыемства эксплуатуе больш за тры тысячы кіламетраў нафтаправодаў. Таксама ААТ абслугоўвае магістральны нафтапрадуктавод «Наваполацк – Фаніпаль» агульнай працягласцю 294 км.

Кіруючыся тэндэнцыямi развіцця сусветнага рынку нафты і нафтапрадуктаў, ААТ «Гомельтранснафта Дружба» імкнецца да падтрымання канкурэнтаздольнасці ў пастаўках нафты на рынак Рэспублікі Беларусь і ў краіны Еўропы і робіць акцэнт на тэхналагічнай і эканамічнай прывабнасці сваіх паслуг.

Прадпрыемства ажыццяўляе планамерную мадэрнізацыю вытворчых магутнасцяў.

Праграма інвестыцыйнага развіцця ААТ «Гомельтранснафта Дружба» на 2021–2025 гады ўлучае будаванне магістральнага нафтавода «Гомель – Горкі»; замену пляцовак лінейнай часткі на пляцоўках магістральных нафтаправодаў «Мазыр – Брэст» DN600, DN700, DN800, «Унеча – Мазыр» DN800, рэканструкцыю падводных пераходаў магістральных нафтаправодаў «Унеча-Мазыр» і «Рэчыца-Мазыр» праз раку Прыпяць, магістральных нафтаправодаў «Унеча-Полацк» праз ракі Сож, Бесядзь, Проня, Дняпро; будаванне тэхналагічнага вузла камер прыёму-пуску на 32км; магістральнага нафтавода «Мазыр-Брады»; рэканструкцыю НС-1 ЛПДС «Полацк»; мадэрнізацыя рэзервуарнага парка ЛПДС «Полацк».

Аўтарытэт ААТ «Гомельтранснафта Дружба» у сферы транспартавання нафты пацвярджаецца выкананнем міжнародных патрабаванняў у вобласці прамысловай і экалагічнай бяспекі. На прадпрыемстве ўкаранёна сістэма кіравання аховай працы, што адпавядае патрабаваннямі СТБ ISO 45001-2020 «Сістэмы менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай чыннасці. Патрабаванні і кіраўніцтва па ўжыванні», функцыянуе сістэма менеджменту якасці транспартавання нафты ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001-2015, сістэма энергетычнага менеджменту ГОСТ ISO 50001-2021 і сістэма кіравання навакольным асяроддзем СТБ ISO 14001-2017.

Адпаведнасць сусветным стандартам патрабуе задзейнічання кваліфікаванага персаналу з высокай ступенню інтэлектуальнага патэнцыялу. Працаўнікі ААТ «Гомельтранснафта Дружба» бяруць удзел у міжнародным конкурсе «Лепшы па прафесіі», мэта якога – спрыянне развіццю дзелавых і нефармальных сувязяў паміж нафтаправоднікамі. У спаборніцтве з наймоцнымі адмыслоўцамі з найбуйных нацыянальных нафтаправодных кампаній прадстаўнікі ААТ «Гомельтранснафта Дружба» стабільна займаюць прызавыя месцы, што сведчыць пра эфектыўнасць сістэмы прафесійнага развіцця персаналу, укаранёнай на прадпрыемстве.

Вверх